Ганарымся разам!
25 лютага на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне спецыялістаў нашай галіны.
Вельмі прыемна адзначыць, што загадчыку аддзела перыядычных выданняў Гомельскай абласной бібліятэкі Анастасіі Валер’еўне Караткевіч за шматгадовую плённую працу па прапагандзе кнігі, высокі прафесіяналізм у рабоце аб’яўлена Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
За час працы Анастасія Валер’еўна праявіла сябе як высокакваліфікаваны, эрудыраваны спецыяліст, адданы бібліятэчнай справе. Пад яе кіраўніцтвам у бібліятэцы здзейснена шмат масштабных праектаў: маладзёжны бібліятэчны праект «Пакаленне МЫ», працуючы чацвёрты год дыскусіённы клуб «Навуковае кафэ» і інш.
Віншуем Анастасію Валер’еўну з атрыманай узнагародай і жадаем здароўя, поспехаў і асабістага шчасця!