Дзень Швецыі ў абласной бібліятэцы

5 чэрвеня, напярэдадні Нацыянальнага дня Швецыі (Sveriges nationaldag), у Гомельскай абласной бібліятэцы адбыўся Дзень Швецыі з удзелам Пасла Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыні Крысціны Юханесан.

Ў прывітальным слове дырэктар абласной бібліятэкі Марына Сяргееўна Рафеева, адзначыла, што за два гады супрацоўніцтва каманда Шведскага пасольства на чале са спадарыняй Крысцінай Юханесан стала добрым сябрам абласной бібліятэкі. А іх праекты і ініцыятывы – пераклад шведскіх кніг на беларускую мову з перадачай іх у беларускія бібліятэкі, стварэнне спектакляў па ім, выставы, канцэрты, сустрэчы-дыскусіі – садзейнічаюць узаемаўзбагачэнню культур і развіццю добрых зносін паміж шведамі і беларусамі. У інтэрв’ю сродкам масавай інфармацыі спадарыня Крысціна Юханесан падкрэсліла, што Гомель і абласная бібліятэка заўсёды сустракаюць прапануемыя ідэі з энтузіязмам, і выразіла ўпэўненасць, што супрацоўніцтва будзе працягвацца і далей.

А ў гэты дзень у бібліятэцы адначасова прайшло шмат цікавага: гулялі ў «Што? Дзе? Калі?» на тэму «Усё аб Швецыі» з Леанідам Клімовічам, дзе спецыяльнае пытанне было ад Пасла Швецыі; валялі з шэрсці готландскую авечку з Веранікай Фаміной, спазналі пра традыцыі і тэхнікі валяння ў Швецыі; глядзелі мюзікл пра Пэтсана і Фіндуса паводле казак Свэна Нурдквіста ў выкананні Андруся Такінданга і Валерыі Валадзько; сваіх прыхільнікаў знайшоў і праект Экафіка; знакаміты шоў-мен Усевалад Сцебурака, які прыняў вялікі ўдзел у арганізацыі і правядзенні Дня Швецыі, прапанаваў гасцям мерапрыемства займальную віктарыну аб Швецыі.

Ранішні семінар у рэжыме пытанняў-адказаў аб выкарыстанні музычных інструментаў і прыкладанняў у інклюзіўным творчым працэсе з музыкантам Юнасам Юнасанам прадоўжыўся музычным майстар-класам ад шведскага праекта ShareMusic & Performing Arts для людзей з асаблівасцямі (кіраўнікі – Юнас Юнасан і Яўгенія Гранат, пры ўдзеле гомельскай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БелАПДИиМИ»).

Увесь дзень у фае 1 паверха бібліятэкі працавала фотавыстава Шведскага інстытута Access Ability (безбар’ерная прастора), якая застанецца ў бібліятэцы яшчэ на два тыдні, а ў актавай зале – выстава шведскіх кніг. Святочны настрой удзельнікам мерапрыемства ствараў сімвал Швецыі – вясёлы Лось, што фатаграфаваўся з любым жадаючым.

Верым, што плённае супрацоўніцтва паміж Пасольствам Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Гомельскай абласной бібліятэкай будзе прадоўжана!

Дзякуй за фота Юліі Абрамовіч!

Больш фота глядзіце тут.

Поделиться:

Читайте также: