Творцы застаюцца паміж нас

17 красавіка ў творчай лабараторыі, што працуе ў Літаратурным музеі аддзела краязнаўства, адбылося чарговае пасяджэнне “Творцы застаюцца паміж нас”. На гэты раз яго ўдзельнікамі сталі вучні СШ № 56. У гульнёвай форме яны пазнаёміліся з жыццёвымі і творчымі стасункамі народных пісьменнікаў Беларусі – ураджэнцаў Гомельшчыны Івана Мележа, Івана Навуменкі, Івана Шамякіна і Андрэя Макаёнка. Да іх увагі былі прапанаваны віктарыны, конкурсы: “Слоўны футбол”, “Гісторыя пахаў”; віртуальнае падарожжа па родных мясцінах пісьменнікаў. Напрыканцы вучні прачыталі ўрыўкі з вядомых твораў знакамітых пісьменнікаў. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй “Чытаем разам”.

Поделиться:

Читайте также: