Пачала сваю дзейнасць творчая лабараторыя
У аддзеле краязнаўства пачала работу творчая лабараторыя па вывучэнню літаратурнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Першай удзельніцай стала студэнтка гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Карніковіч Крысціна Анатольеўна, якая піша дыпломную работу па тэме: “Літаратурная спадчына Беларусі ў экспазіцыях сучасных айчынных музеяў”. Адзін з раздзелаў дыпломнай работы прысвечаны А. Я. Макаёнку.