Ганарымся разам!
26 лютага на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне спецыялістаў нашай галіны.
Вельмі прыемна адзначыць, што галоўнаму бібліёграфу бібліятэкі – Малец Алене Васільеўне – за шматгадовую плённую працу па прапагандзе кнігі, высокі прафесіяналізм у рабоце аб’яўлена Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
Увесь працоўны шлях Алены Васільеўны Малец звязаны з Гомельскай абласной бібліятэкай. У 1988 годзе пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры маладая выпускніца была накіравана ў Гомельскую абласную дзіцячую бібліятэку, якая праз тры гады стала часткай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна.
За час працы Алена Васільеўна праявіла сябе як высокакваліфікаваны, эрудыраваны спецыяліст, адданы бібліятэчнай справе.
Віншуем Алену Васільеўну з атрыманай узнагародай і жадаем здароўя, поспехаў і асабістага шчасця!