Альтанка для чытанкі ў гасцях ў Бураціна

14 верасня ў госці да «Бураціна» завіталі пчолкі «Альтанкі для чытанкі» разам з «Вуллем» Надзеі Гарэцкай і чароўнай спадарыняй «Альтанкі» Таццянай Крыцкай. На сустрэчу з казкай прыйшлі вучні 3 «А» класа 11 школы г.Гомеля. Усё было не так, як заўсёды. Замест стульчыкаў хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі рознакаляровыя падушачкі, замест бібліятэкара – сапраўдная казачная фея, замест выставы кніг была толькі адна, але якая незвычайна цікавая – «Вулей». Так называлася казка Надзеі Гарэцкай, з якой пазнаёміліся чытачы бібліятэкі ў гэты дзень. На працягу сустрэчы якія толькі цуды не чакалі дзяцей, але ўсе дружна, нібы тыя пчолкі ў сапраўдным вулеі, выканалі ўсе заданні, што прапанавала ім чароўная фея Таццяна. Атрымалася і пасябраваць з чароўнай феяй, і захапіцца яе незвычайным расказам, і пераўтварыцца на нейкі час у сапраўдны «вулей»! Напрыканцы сустрэчы з бібліятыкі «выляцеў» рой жоўтых пчолак, якія хлопчыкі і дзяўчынкі змайстравалі за час свайго знаёмства з казачнай гісторыяй. А яшчы чытачы даведаліся шмат новых беларускіх слоў, якія дапамогуць ім у вывучэнні роднай мовы.

Вялікі дзякуй за чароўны верш Надзеі Гарэцкай, незвычайны казачны пераказ Таццяне Крыцкай і за цудоўныя здымкі Віталю Саболька!

Юныя чытачы бібліятэкі чакаюўць новых сустрэч з цудоўнымі казачнымі гісторыямі пісьменнікаў!

Поделиться:

Читайте также: