Прыгарніся да роднага слова

20 лютага супрацоўнікі адзела правялі літаратурную вандроўку «Прыгарніся да роднага слова», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Яна была накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Удзельнікамі свята сталі вучні сярэдніх класаў.

Кемлівыя знаўцы роднай мовы мелі магчымасць прыняць удзел у інтэлектуальна-пазнавальным моўным турніры. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды «Сонейка» і «Вясёлка» працавалі дружна і зладжана. Нягледзячы на тое, што былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены гульнёй.

Беларуская мова, у першую чаргу – гэта родная мова, меладычная і пяшчотная, і мы ў гэты дзень з вялікай павагай да роднага слова заахвочвалі чытачоў размаўляць на беларускай мове.

Увазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава «З любоўю да роднага слова», на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы, беларускія часопісы, аўдыя-кнігі з творамі беларускай літаратуры, а значную частку займалі кнігі беларускіх аўтараў – як класікаў, так і сучаснікаў.

Поделиться:

Читайте также: