Багата, родная ты мова…

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка

Сёння ў свеце шмат розных цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але у кожнага чалавека есць толькі адна мова, якая завецца роднай. Палова моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення і менавіта дзеля іх захавання быў прапанаваны Дзень роднай мовы, які быў абвешчаны ЮНЕСКО 17 лістапада 1999 года. Сёння гонар і абавязак для ўсіх нас – шанаваць і берагчы родную мову. Вось чаму многія беларускія пісьменнікі сваімі творамі звяртаюцца да нас, каб мы не цураліся роднага слова, чыталі і размаўлялі па-беларуску.

Напярэдадні Дня роднай мовы, 21 лютага, ў адзеле абслугоўвання 1-5 класаў адбылася сустрэча-прэзентацыя з Васілем Юр’евічам Ткачовым «Багата, родная ты мова…». Хлопчыкі і дзяўчынкі з СШ№24 пазнаёміліся  з творчым і жыццёвым шляхам пісьменніка, паслухалі гісторыі напісання некаторых апавяданняў, пачулі невялікія жыццёвыя гісторыі з жыцця аўтара і яго родных. На выставе «Слава кніжцы беларускай» юным чытачам былі прапанаваны кнігі аўтара: «Незвычайны дыктант», «Высокі страх», «Жыла была ёлачка», «Снукер», «Хітры Данік» і іншыя выданні, якія пасля мерапрыемства ўсе жадаючыя ўзялі дадому. Вучні задавалі шмат пытанняў Васілю Юр’евічу, а самыя актыўныя акрымалі ў падарунак буклеты ад пісьменніка з подпісам. Але, самае галоўнае з сустрэчы, гэта мова, на якой размаўлялі ўсе: пісьменнік, вучні, бібліятэкары, настаўніца, а яшчэ, чароўны свет у сэрцы, які застаўся ад размовы с Васілём Юр’евічам.

Змітрок Бядуля казаў так: «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова».

Поделиться:

Читайте также: