Без іх імёнаў я Беларусь не ўяўляю…

Зямля Беларусі! Зяленыя долы!
З крыніц тваіх чыстых
Пад шумнай вярбой
Зачэрпнулі думы Купала і Колас,
На кожнай сцяжынцы іх песня і голас
З тваёю журбою і ўцехай тваёй.

П. Броўка

 

18 кастрычніка ў актавай зале была прадстаўлена літаратурна-мастацкая кампазіцыя «Без іх імёнаў я Беларусь не ўяўляю…», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння волатаў беларускай літаратуры.

Якуб Колас і Янка Купала… гэтыя імены ніколі не ўжываюць паасобку, заўсёды разам. У класікаў было шмат агульнага, але ў літаратуру яны ішлі рознымі шляхамі. З паэтамі звязана развіццё нашай нацыянальнай культуры, яны заснавалі беларускую літаратурную мову. Мультымедыйная прэзентацыя яскрава распавядала гледачам аб жыццёвых і творчых шляхах пісьменнікаў, іх спадыне, шчырым сяброўстве.

Пранікнёнае выкананне вершаў беларускіх паэтаў і яскравых урыўкаў з твораў «На ростанях» і «Паўлінка» артыстамі народнага аматарскага тэатра «Гракі» зацікавілі і здзівілі своеасаблівым каларытам навучэнцаў абласнога ліцэя, сярэдніх школ № 5, 19, 27, прафесійных ліцэяў будаўнікоў і рачнога флоту.

Беларуская народная песня ў выкананні Н. Шэмет з’явілася прыгожым завяршэннем вечарыны, прысвечанай вялікім беларускім песнярам.

Поделиться:

Читайте также: