Славянскія літаратурныя дажынкі-2017

1 верасня адбыўся фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі-2017», які прыйшоў у 12 раз на гомельскую зямлю. Для ўдзелу ў свяце, прысвечанаму 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, былі запрошаны члены Саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, сябры, партнеры і госці. Традыцыйна літаратурнае свята пачалося с запальвання сімвалічнага славянскага агню дружбы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне новых членскіх білетаў пісьменніцкай арганізацыі, ўшанаванне аўтараў, якія перамаглі ў абласных, рэспубліканскіх конкурсах і Форуму маладых літаратараў Гомельшчыны. З удзелам ганаровага госця свята – епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана былі падведзены вынікі пятага абласнога літаратурнага конкурсу «Праваслаўе – мая надзея», які абвешчаны па ініцыятыве Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Фестываль кнігі і творчасці пазнаёміў чытачоў з літаратурнымі навінкамі, падараваў шчырую сустрэчу з вядомымі і маладымі пісьменнікамі трох краін, якіх аб’ядноўваюць трывалыя сувязі. Даўняе сяброўства славянскіх пісьменнікаў пераўтварылася ў плённае супрацоўніцтва.

Благодарим Марину Васильеву за предоставленные фотографии.

Поделиться:

Читайте также: