Роднай мовы гук чароўны

Мова – гэта не толькі сродак зносін, але і важны элемент нацыянальнай культуры. Вельмі важна шанаваць і вывучаць мову свайго народа.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, вучні СШ № 11 сталі ўдзельнікамі мерапрыемства «Роднай мовы гук чароўны».

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, прынялі ўдзел у гульнях «Перакладчык», «Знайдзі слову пару», дзе перакладалі словы з беларускай мовы на рускую і знаходзілі ім адпаведную пару, а потым адгадвалі загадкі, задачкі, шарады, збіралі пазлы, разгадвалі крыжаванку.

Чытачам быў прапанаваны агляд папулярных беларускіх кніг. Асаблівую зацікаўленасць выклікала творчасць гомельскіх пісьменнікаў.

Дзеці пагарталі каляровыя старонкі вядомага  часопіса «Вясёлка» і пазнаёміліся з цікавымі артыкуламі і творамі сучасных аўтараў.

Сустрэчы, прысвечаныя роднай мове, – гэта заўжды знаёмства з новымі творамі,таленавітымі пісьменнікамі і, як вынік,чытацкая зацікаўленасць.

Часцей чытайце кнігі на беларускай мове! Вывучайце і беражыце родную мову!

Поделиться:

Читайте также: