Вандроўка ў родную мову

Наша родная мова… Колькі мілагучнасці ў гэтым слове. Як хороша гучыць: матуля, краіна, каханне, пяшчота, суніцы, цукеркі… Мова – найбольш магутны інструмент захавання і развіцця нашай культурнай спадчыны.

Да Мiжнароднага дня роднай мовы 21 лютага для маленькіх чытачоў з сада № 83 быў падрыхтаваны пазнавальны час «Вандроўка ў родную мову».

Мерапрыемства пачалося з размовы пра гісторыю ўзнікнення мiжнароднага дня, пра неабходнасць яе захавання. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, перакладалі словы і глядзелі пазнавальныя мультфільмы. З вялікім захапленнем чытачы пазнаёміліся з кнігамі на выставе «Роднай мовы гук чароўны».

Усе прысутныя пагадзіліся з меркаваннем аб значнасці роднай мовы для кожнага народа. Спадзяёмся, што мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым, і ў сэрцах і розумах юных чытачоў назаўжды застануцца словы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа:

«Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю».

Поделиться:

Читайте также: