Агульны сход гомельскіх пісьменнікаў

5 сакавіка ў абласной бібліятэцы адбылася знакавая падзея літаратурнага жыцця Гомельшчыны – агульны сход Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», на якім творцы абмеркавалі вынікі сваёй дзейнасці за 2020 год. Пряцягнў яго чарговы справаздачна-выбарны сход творчай арганізацыі.

Падзеі пачаліся з хвілінай маўчання: гомельскія літаратары аддалі даніну памяці пайшоўшым з жыцця творцам Міколе Старчанку, Эме Усціновіч, Юрыю Фатневу, Барысу Кавалерчыку, Віктару Лоўгачу, Анатолю Караленку, Анатолю Мохараву.

Значнай часткай мерапрыемства з’явілася ўшанаванне лепшых мастакоў слова рэгіёна. Кіраўнік абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Гаўрыловіч уручыў дыпломы аб прысваенні ганаровых званняў «Пісьменнік года Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”» па выніках працы за 2020 год пісьменнікам-актывістам Вользе Раўчанцы і Міхасю Сліве.

Шэраг літаратараў аддзялення былі ўзнагароджаны памятным медалём «Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру». Прыемна адзначыць, што сярод іх – супрацоўнікі Гомельскай абласной бібліятэкі Алег Ананьеў і Наталля Шамяткова. Пісьменнікі Міхась Сліва, Галіна Рагавая, Ганна Атрошчанка адзначаны дыпломамі Сусветнага Саюза пісьменнікаў. Дыпломамі Федэрацыі за ўсеагульны мір – партнёра Беларускага фонду міру – за актыўную працу па распаўсюджванню культуры і літаратуры ў свеце адзначаны Лілія Вялічка і Вольга Раўчанка з прысваеннем звання «Пасол міру».

Прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва якраз напярэдадні вясновага свята хороша павіншавалі і навучэнцы гомельскага каледжа імя Сакалоўскага юныя спявачка Елізавета Мядзведзева і акардыяніст Уладзімір Выдроў.

Са змястоўным справаздачным дакладам «Асноўныя вынікі дзейнасці за 2020 год, а таксама за перыяд з 29 лістапада 2016 года па 5 сакавіка 2021 года. Нашы перспектывы: дзеля розуму, адукацыі, думак і разваг нашчадкаў» на форуме выступіў старшыня абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Гаўрыловіч.

Маладая паэтэса з Добруша Вольга Астапенка і гомельскі празаік, публіцыст Мікалай Дзямчыхін, якія папоўнілі творчую сям’ю абласнога аддзялення ў пачатку 2021 года, атрымалі на сходзе членскія білеты.

Напрыканцы сходу адбыліся выбары старшыні абласнога аддзялення і савета аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адзінагалосна на гэты пост абраны вядомы беларускі празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч.

Поделиться:

Читайте также: