Да 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка

12 лістапада 2020 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа і Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Андрэя Ягоравіча Макаёнка.

Яго называлі апосталам беларускай драматургіі, ге­роямі яго твораў захапляліся. Імя Андрэя Ягоравіча звязваюць з новым этапам развіцця сатырычнай камедыі. Сёння цяжка ўявіць сабе беларускую драматургію без п’ес А. Макаёнка.

У Гомельскай абласной бібліятэцы створана Мемарыяльная зала, прысвечаная жыццю і творчасці знакамітага земляка. Тут сабраны ўнікальны архіў пісьменніка, шматлікія артэфакты, асабістыя рэчы, рукапісы. Асаблівае месца займаюць тэатральныя афішы, па якіх прагледжваецца геаграфія пастановак па п’есах Андрэя Ягоравіча. Менавіта сёння, у дзень яго нараджэння, адбылася прэзентацыя праекта «Тэатр – крыніца яго натхнення». Удзельнікамі імпрэзы сталі навучэнцы гомельскай школы № 30.

Поделиться:

Читайте также: