Мой родны кут, як ты мне мілы
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
Колас Я.
Краем блакітных рэк і азёр, шумлівых лясоў і квітнеючых палёў, прыгожых гарадоў паўстае Беларусь перад вачыма кожнага, хто наведваецца сюды, каб пазнаёміцца з прыродай, жыццём і побытам беларускага народа.
Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання навучэнцаў 6-9 класаў наведалі пакой дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтральнага раёну г.Гомеля і разам з імі адправіліся ў віртуальнае падарожжа па самых прыгожых мясцінах нашай Радзімы.
Падчас відэаэкскурсіі мы наведалі архітэктурныя жамчужыны Беларусі, нацешыліся песнямі роднага краю, успомнілі вядомыя літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў.
Мерапрыемства праходзіла ў рамках праекта «Міласэрнасць і кніга».






