Сакавік
![]() |
||
![]() |
2 сакавіка нарадзіўся Маскаленка Якаў Раманавіч (2.03.1922, в. Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна – 19.03.1966). Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вызначыўся пры вызваленні Пінска і Пінскага раёна. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», медалямі. |
|
![]() |
||
8 сакавіка нарадзіўся Кот Васіль Андрэевіч (8.03.1916, в. Найда Жыткавіцкага раёна – 10.11.1998), ваенны дзеяч. Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік савецка-японскай вайны 1945 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём Залатая Зорка, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. У Паўднёва-Сахалінску на Алеі Герояў яму ўстаноўлены бюст. |
![]() |
|
![]() |
||
![]() |
10 сакавіка нарадзіўся Новікаў Ціт Парфёнавіч (10.03.1907, в. Салтанаўка Чачэрскага раёна – 5.04.1974). Герой Савецкага Саюза (1943). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Вышгародскім раёне Кіеўскай вобласці. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», ордэнам Чорвонай Зоркі, медалямі. | |
![]() |
||
10 сакавіка нарадзіўся Шандалаў Юрый Абрамавіч (10.03.1923, г. Гомель – 16.04.1945). Герой Савецкага Саюза (1945). Вызначыўся ў баях на р. Одэр. Загінуў у баі. Яго імем названа вуліца ў Гомелі, на будынку Гомельскай СШ № 2, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі. |
![]() |
|
![]() |
||
![]() |
14 сакавіка нарадзіўся Ісачанка Аляксандр Лаўрэнцьевіч (14.03.1919, в. Хоўхла Буда-Кашалёўскага раёна – 7.10.1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага камсамольска-маладзёжнага падполля. Герой Савецкага Саюза (1944). З 1941 г. у партызанскім атрадзе «Бальшавік». Загінуў пры падрыхтоўцы да баявога задання. Пахаваны ў брацкай магіле ў Гомелі. У в. Хоўхла яму пастаўлены помнік, яго імем названы вуліцы ў Гомелі і Буда-Кашалёве. |
|
![]() |
||
18 сакавіка нарадзіўся Кухараў Фёдар Якаўлевіч (18.03.1924, г. Добруш – 20.05.1946). Герой Савецкага Саюза (1944). Яго імя прысвоена СШ № 2 г. Добруша, дзе ён вучыўся, на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. | ![]() |
|
![]() |
||
![]() |
26 сакавіка нарадзіўся Лізюкоў Аляксандр Ільіч (26.03.1900, г. Гомель – 25.07.1942). Герой Савецкага Саюза (1941). Генерал-маёр (1942). У Гомелі імем братоў Лізюковых названа вуліца, устаноўлены мемарыяльная дошка і помнік на плошчы Перамогі. У беларуска-славянскай гімназіі № 36 г. Гомеля створаны музей братоў Лізюковых, на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 2014 г. на ВА «Гомсельмаш» выпушчаны імянны камбайн «А. Лізюкоў». | |
![]() |
||
31 сакавіка нарадзіўся Бібік Фёдар Цярэнцьевіч (31.03.1910, в. Майская Мазырскага раёна – 5.05.1945). Поўны кавалер ордэна Славы. 26 жніўня 1944 года ў баях за пашырэнне плацдарма на левым беразе ракі Вісла пад агнём праціўніка зрабіў праходы ў мінным полі для разведчыкаў. Загінуў у баі. | ![]() |
|
![]() |