Паэтычны вянок Я.Купалы
У дзіцячым аддзеле бібліятэкі 24 мая прайшло святочнае мерапрыемства з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага песняра Янкі Купалы.
Пад час віртуальнага падарожжа вучням 3 «А» класа СШ№ 24 былі паказаны родныя мясціны паэта, юныя чытачы наведалі літаратурны музей у Вязынцы, даведаліся аб дзяцінстве беларускага класіка. З цікавасцю дзеці прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, дзеці з захапленнем чыталі вершы Янкі Купалы, удзельнічалі ў інсцэніроўках. А напрыканцы ўдзельнікі паэтычнай гасцёўні пагдядзелі сюжэты і паслухалі песні, пакладзеныя на вершы славутага песняра, у выкананні беларускіх спевакоў.
І кожны твой верш, і кожны радочак,
Напоўнены шчасцем і цеплынёй,
Жыве ў іх каханне аб родным народзе,
І думкі, і казкі, і добры настрой!
Бясконцае поле, і луг на прасторы,
І самы звычайны сялянскі народ
Дзявочыя вочы, з колерам мора
Клёкат буслоў, і лясочка радок!
Мы з гонарам кажам, што мы беларусы,
Мы з гонарам нашу гаворку вядзем,
І з гонарам ўсе мы цудоўна жывем.
Як салодка гучыць, наша родная мова,
Нібы птушкі ў небе пяюць,
Нібы зверы гаворку вядуць,
І вяночкі па рэчцэ плывуць…
Крысціна Пятроўская