Са слова пачынаецца Радзіма
Слова «Радзіма» кожны чалавек разумее па-свойму. Кожны ўкладвае ў яго свой сэнс – гэта і месца нараджэння, і горад сённяшняга пражывання, і родная мова…
20 лютага ў аддзеле абслугоўвання вучняў 1–5 класаў адбылася акцыя да Дня роднай мовы «Са слова пачынаецца Радзіма». Бібліятэкары прапанавалі чытачам разнастайныя заданні, якія павінны былі далучыць дзяцей і іх бацькоў да прыгажосці слоў роднай мовы.
Удзел чытачоў у акцыі яшчэ раз нагадаў, што трэба з павагай адносіцца да беларускай мовы, вывучаць яе, вучыцца на ёй добра размаўляць.






