Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, маладыя супрацоўнікі Гомельскай абласной бібліятэкі далучылася да Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове. Арганізатарамі акцыі выступілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё «Культура».

Для напісання дыктоўкі быў прапанаваны паэтычны тэкст «Беларускія жанчыны», што вельмі сімвалічна ў Год  беларускай жанчыны.

Удзельнікі акцыі адзначылі, что мерапрыемствы Міжнароднага дня роднай мовы спрыяюць умацаванню любві да роднай мовы, разуменню яе важнасці і ролі ў грамадстве, а таксама з’яўляюцца важным элементам культурнай спадчыны і ідэнтычнасці беларускага народа.

Поделиться:

Читайте также: