Библиотеки Беларуси и Мордовии – детям
Працягваецца супрацоўніцтва галоўнай бібліятэкі Гомельшчыны з Мардоўскай рэспубліканскай дзіцячай бібліятэкай. План сумесных мерапрыемстваў на 2025 г. прадугледжвае серыю тэматычных анлайн-сустрэч у межах міжнароднага праекта «Збліжальнае чытанне» з мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення героіка-патрыятычных поглядаў і меркананняў, павагі да культурнай спадчыны і агульнага гістарычнага мінулага брацкіх дзяржаў.
19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, адбыўся відэамост «Крыштальны ручай слова роднага», у якім прынялі ўдзел юныя чытачы Гомельскай абласной бібліятэкі і Мардоўскай рэспубліканскай дзіцячай бібліятэкі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў маста звярнуліся намеснікі дырэктароў бібліятэк – Таццяна Барабаншчыкава (Гомель) і Святлана Грыбава (Саранск).
Юныя жыхары Саранска чыталі вершы на рускай і мардоўскай мовах, а супрацоўнік нацыянальнага радыё «Вайгель» паведаміла, над якімі тэмамі і праектамі яны зараз працуюць.
Загадчык аддзела абслугоўвання вучняў 1–5 класаў Наталля Нікіціна паведаміла пра гісторыю беларускай мовы, прызнанай самай мілагучнай у свеце пасля італьянскай. Навучэнцы гомельскай СШ № 19 Марыя Чэмерыцкая, Елізавета Патупчык, Арына Ражкова чыталі вершы К. Буйло, Л. Дайнэкі, Л. Полазавай і іншых беларускіх паэтаў.
Гомельскія і саранскія хлопчыкі і дзяўчынкі прапанавалі адзін аднаму пытанні, каб больш узнаць пра новую краіну: іх цікавіла культура, святы, нацыянальная ежа, нават, якія прадметы ў школе вывучаюць іх аднагодкі.
Мерапрыемства яшчэ раз узгадала ўсім, што мы кожны дзень адкрываем сабе гаючыя крыніцы роднай мовы, народнай мудрасці, самабытнай культуры роднай зямлі і дружалюбных нам краін.