Школа міру, мужнасці і патрыятызму
18 красавіка ў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін у Гомельскай абласной бібліятэцы адбыліся адразу два ўрокі ў Школе міру, мужнасці і патрыятызму для навучэнцаў школ горада. Іх правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры краіны Уладзімір Гаўрыловіч.
Заняткам папярэднічалі пазнавальныя экскурсіі ў Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны, якія правялі супрацоўнікі аддзела краязнаўства. Старшакласнікі некалькіх школ горада таксама пазнаёміліся і з імправізаванымі выставамі малюнкаў школьнікаў рэгіёна, прысвечаных творчасці пісьменніка-земляка Івана Сяркова (да 95-годдзя са дня нараджэння) і па матывах твораў сучасных гомельскіх творцаў (па выніках конкурсу «Родныя вобразы. Вясёлка над Гомельшчынай» 2024 г.).