Прэзентацыя кнігі «Бацькоўскі дар»

Гомельская абласная бібліятэка падтрымала ініцыятыву грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» правесці прэзентацыю кнігі «Бацькоўскі дар», якая змяшчае вядомыя творы Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Выданне выйшла ў свет у 2022 г., калі мы святкавалі 140-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. Зборнік падрыхтаваны ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Адкрыў прэзентацыю намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Алейнікаў. Пасля цёплых слоў прывітання ён прачытаў любімы ўрывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», якая з’яўляецца вяршыняй творчасці пісьменніка. У паэме маляўніча паказаны асноўныя сацыяльныя супярэчнасці канца XIX ст., услаўляецца чалавек працы, яго духоўная прыгажосць, неадольнае імкненне стаць вольным гаспадаром на роднай зямлі..

Паважаныя людзі нашай краіны раскрылі перад удзельнікамі прэзентацыі старонкі сваіх любімых кніг, з якімі іх сем’і ідуць па жыцці.

Пісьменнік і публіцыст, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гаўрыловіч лічыць, что кніга з прадвеку была найвялікшай каштоўнасцю і жаданым падарункам, бо з ёй у кожную сям’ю ўваходзяць лепшыя спадарожнікі жыцця – імкненне да новых ведаў, любоў да працы, жаданне рабіць сваё наваколле прыгожым і асэнсаваным.

Начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і прафесійнай адукацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Ірына Дрыбышэўская ўпэўнена, што знакамітыя песняры, якія сваімі творамі адкрылі багацце і прыгажосць роднай мовы, слаўную гісторыю нашай краіны, стануць прыкладам бескарыслівага служэння Айчыне для маладых беларусаў.

На думку дырэктара выдавецтва «Народная асвета» Вікторыі Калістратавай Янка Купала і Якуб Колас сваімі пранікнёнымі творамі не толькі ўзнялі беларускую літаратуру на міравы ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова, але і паказалі свету ўсю прыгажосць і шчырасць душы чалавека працы.

Галоўны захавальнік фондаў музея палаца Румянцавых і Паскевічаў Таццяна Шода лічыць, што сапраўдную любоў да кнігі можна атрымаць толькі ў сям’і. Чароўная прастора сямейнага чытання моцна стварае асаблівую атмасферу абароненасці дзяцей, дапамагае дарослым крок за крокам уплываць на фарміраванне іх багатага духоўнага свету.

Людміла Казачэнка – маці дзесяці дзяцей – верыць, что кнігі злучаць пакаленні, нажывяць мудрасцю, пакінуць у душы незгладжальнае святло сямейнага ачага.

Лідэр Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Алена Клічкоўская высока ацаніла творчую спадчыну песняроў і падзялілася асабістымі ўражаннямі аб новай кнізе «Бацькоўскі дар».

Грамадскі і палітычны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч распавядала, что шчырая любоў да роднага краю і нацыянальнай культуры выступае духоўнай асновай сучаснага грамадства.

Упрыгожылі мерапрыемства музыкальныя кампазіцыі на вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы ў выкананні лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў – камернага хора Гомельскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алены Сакаловай.

Якуб Колас аднойчы сказаў: «Добра быць ў дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш». Любоў да кнігі, да чытання – безумоўна, найлепшая дарога ў жыцці кожнага з нас.

Гомельская абласная бібліятэка ўдзячна за цудоўныя кнігі, якія атрымала ў дар ад ганаровых гасцей прэзентацыі.

Фатаграфіі: «Правда Гомель»

Поделиться:

Читайте также: