Жывая класіка

 

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў “Жывая класіка” 

  1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які праводзіцца     (далей – Конкурс) ад школьнага да рэспубліканскага этапаў.

1.2. Заснавальнікамі Конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

  1. Мэты і задачы Конкурсу

2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах:

павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання,

развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства,

выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры,

прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,

пашырэння чытацкага кругагляду,

пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

2.2. Дэвіз Конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.

  1. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу

3.1. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

3.2.Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:

– першы этап (з 1 па 31 сакавіка 2017 г.) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца;

– другі этап (з 1 па 30 красавіка 2017 г.) – раённы. Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай ўзроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;

– трэці этап (з 1 па 31 мая 2017 г.) – абласны (Мінскі гарадскі) этап конкурсу праводзіцца абласнымі установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы трэццяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у  заключным рэспубліканскім этапе;

– чацвёрты этап – заключны, праводзіцца напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе Конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу Конкурсу.

  1. Журы Конкурсу

4.1. У склад журы Конкурсу на ўсіх этапах ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

4.2. Крытэрыі ацэнкі выступлення (паказчыкі – балы):

глыбіня пранікнення ў вобраз

і сэнс твора                               ад 0 да 10
выбар тэкста твора                ад 0 да 10
артыстызм выканання         ад 0 да 10
максімальны бал                    30         

  1. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу

5.1. Усе ўдзельнікі Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеней адпаведна.

5.2. Пераможцы рэспубліканскага Конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак”.

  1. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу

6.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.

6.2. Інфармацыйнымі партнёрамі Конкурсу з’яўляюцца: “Выдавецкі дом “Звязда”, часопісы “Вясёлка”, “Бярозка”, “Качели”, “Зорька”, “Рюкзачок” і іншыя СМІ (па ўзгадненню з заснавальнікамі).

6.3. На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.

Тэлеверсія заключнага рэспубліканскага этапу Конкурсу транслюецца асобнай праграмай у эфіры  ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”.

  1. Фінансаванне Конкурсу

 7.1. Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца заснавальнікамі Конкурсу  за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.

 7.2. Могуць выкарыстоўвацца іншыя крыніцы фінансавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Поделиться: