Школа міру, мужнасці і патрыятызму

Пачалася трэцця чвэрць у пазакласнай асветніцка-навучальнай Школе міру, мужнасці і патрыятызму. 12 студзеня ўдзельнікамі першага ўрока ў новай чвэрці сталі вучні 8 класа СШ № 3 імя Д. Н. Пенязькова. Па традыцыі старшакласнікі наведалі Літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны і Мемарыяльны зал народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка, дзе загадчык аддзела краязнаўства Аліна Харлан правяла для іх цікавую экскурсію, расказала пра адданасць і любоў класікаў беларускай літаратуры І. Шамякіна, І. Мележа, І. Навуменка і А. Макаёнка да сваіх родных мясцін. 

Пасля знаёмства з музеем кіраўнік Школы празаік Уладзімір Гаўрыловіч правёў урок па тэме «Героі ў нашых сэрцах». Літаратар нагадаў, што 1 студзеня гэтага года мы адзначылі 75-годдзе з дня нараджэння выдатнага пісьменніка, ураджэнца вёскі Гута Рагачоўскага раёна Васіля Ткачова, і прапанаваў паглядзець урывак са спектакля па п’есе аўтара.

Поделиться:

Читайте также: