Песняры роднай зямлі

31 кастрычніка ў актавай зале адбылася літаратурная вечарына «Песняры роднай зямлі», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння знакамітых майстроў слова, чые імёны ніколі не ўжываюць паасобку – Якуба Коласа і Янкі Купалы.

З захапленнем вучні Гомельскага дзяржаўнага прафесіянальнага аграрна-тэхнічнага каледжа слухалі расказ вядучых, якія нагадалі аб жыццёвым і творчым шляхах народных песняроў. Маладых людзей уразіла змястоўная прэзентацыя з малазнаёмымі фактамі з жыцця паэтаў і рэдкімі архіўнымі фотаздымкамі.

Лірычны настрой стварылі артысты народнага аматарскага тэатра «Грачи» Ірына Рыдкіна, Мая Вашчанка і Лілія Марозава, якія натхнённа чыталі вядомыя вершы класікаў беларускай літаратуры.

Маладыя людзі выказалі шчырую ўдзячнасць супрацоўнікам бібліятэкі за цікавую вечарыну.

Поделиться:

Читайте также: