Імпрэза да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

У Год гістарычнай памяці варта яшчэ раз звярнуцца да гісторыі і культуры сваёй краіны, да лёсаў яе выдатных дзеячаў, якія зрабілі свой унёсак у развіццё Беларусі. Тым больш, што ў 2022 годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэта вялікая падзея для культурнага і асветніцкага жыцця краіны. Нягледзячы на стагоддзі, яны і сёння – зоркі першай велічыні на літаратурным небасхіле. Іх творы – нібы чароўны ключ, якім можна адамкнуць шматпакутную гісторыю беларускага народа. 

Супрацоўнікі музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля сумесна з Гомельскай абласной бібліятэкай падрыхтавалі імпрэзу да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Яе ўдзельнікі пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў, а таксама з цікавымі фактамі іх біяграфій. Супрацоўнікі бібліятэкі Ірына Студнева і Юрый Рачынскі прачыталі вершы класікаў, Аліна Харлан расказала пра сувязь пісьменнікаў з Гомельшчынай.

У калоннай зале палаца Румянцавых і Паскевічаў дзейнічала кніжная выстава «Нацыянальны гонар Беларусі», дэманструючы кнігі пра жыццё і творчасць класікаў беларускай літаратуры, іх творы, літаратуразнаўчыя артыкулы, крытычныя матэрыялы.

Поделиться:

Читайте также: