Слова маюць экспанаты
Добра вядома, што п’есы Андрэя Ягоравіча Макаёнка ставіліся многімі прафесійнымі і самадзейнымі тэатрамі былога Савецкага Саюза. У Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны захоўваюцца фотаздымкі спектакляў розных тэатраў. Напрыклад, фотаздымак сцэны са спектакля «Трыбунал» Кіргізскага акадэмічнага тэатра драмы. Пастаноўка адбылася ў 1972 годзе.







