Слова маюць экспанаты
Дзейнасць народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі цяжка пераацэніць не толькі як пісьменніка, навукоўца, але і як грамадскага дзеяча. У архіве Літаратурнага музея Гомельскай абласной бібліятэкі захоўваецца цікавы дакумент – запрашэнне на імя дэпутата Вярхоўнага Савета БССР І. Я. Навуменкі для ўдзелу ў пасяджэнні Савета Старэйшын Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Запрашэнне падпісана старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Мікалаем Дземянцеем. Датавана 4 кастрычнікам 1989 года.








