Урачыстасці да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

7 ліпеня на Беларусі традыцыйна адзначаюць Купалле, адно з самых значных каляндарных свят, прысвечаных летняму сонцазвароту. Аднак вельмі дарагой і знамянальнай для беларусаў гэтая дата стала яшчэ і з той нагоды, што 140 гадоў таму ў фальварку Вязынка на Вілейшчыне нарадзіўся класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі Янка КУПАЛА.

У гонар гэтай даты ў скверы Янкі Купалы ў Гомелі, каля яго помніка, адбылося ўрачыстае літаратурна-музычнае мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі навучальныя і грамадскія ўстановы горада. З пранікнёным выступленнем звярнуўся да ўсіх беларускі паэт Міхась Болсун. Пад час імпрэзы прагучалі ўрыўкі са знакамітых вершаў Янкі Купалы, вядомых кожнаму з пачатковай школы, песні, пакладденыя на словы класіка беларускай літаратуры. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка народнага пісьменніка, у тым ліку і супрацоўнікі Гомельскай абласной бібліятэкі.

Таксама пра мерапрыемства можна прачытать тут.

Поделиться:

Читайте также: