Слова маюць экспанаты
Іван Якаўлевіч Навуменка – вядомы беларускі празаік, літаратуразнавец, народны пісьменнік Беларусі, заслужаны дзеяч навукі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прэміі Ленінскага камсамола, акадэмік.
Акрамя гэтага пісьменнік вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Іван Якаўлевіч Навуменка неаднаразова выбіраўся дэпутатам і старшынёй Вярхоўнага Савета БССР, прымаў удзел у рабоце ХХV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, быў членам пастаяннай камісіі па народнай адукацыі.
Захавалася запрашэнне Івана Навуменкі на пасяджанне пастаяннай камісіі па народнай адукацыі за подпісам старшыні пастаяннай камісіі па народнай адукацыі Галецкага. Запрашэнне датавана 27 вераснем 1984 года.
Дакумент захоўваецца ў Літаратурным музеі Гомельскай абласной бібліятэкі.







