Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Шамякін

Пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне ў Творчай лабараторыі Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны.

У занятках прынялі ўдзел вучні 10 «А» і 10 «Б» класаў гімназіі № 51 г. Гомеля. Перад мерапрыемствам для іх была праведзена экскурсія па Літаратурнаму музею і музейнай экспазіцыі, прысвечанай Івану Пятровічу Шамякіну, Мемарыяльнай зале народнага пісьменніка Беларусі, сябра Івана Шамякіна, Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Супрацоўнікі аддзела краязнаўства прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства лекцыю з мультымедыйнай прэзентацыяй з цікавымі фактамі біяграфіі, фотаздымкамі. Навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у віктарыне па кінафільмах, якія зняты па творах пісьменніка, а таксама віктарыне па творчасці Івана Пятровіча Шамякіна.

Поделиться:

Читайте также: