Міжнародная канферэнцыя

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, галоўны бібліятэкар аддзела краязнаўства Ніна Васільеўна Серыкава прыняла ўдзел у III Міжнароднай канферэнцыі «Беларускія чытанні: Постаці. Кнігі. Сувязі», арганізатарам якой выступіў Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.

У сваім відэадакладзе «Літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны як спосаб захавання і папулярызацыі літаратурнай спадчыны рэгіёну» Ніна Васільеўна прадставіла работу бібліятэкі па захаванні літаратурнай спадчыны народных пісьменнікаў Беларусі Івана Мележа, Івана Шамякіна, Івана Навуменка і Андрэя Макаёнка; пазнаёміла з экспанатамі, якія змешчаны ў экспазіцыях музея; расказала пра творчыя стасункі знакамітых пісьменнікаў з Латвіяй, перакладах іх твораў на замежныя мовы, у тым ліку на латышскую.

Тэкст дакладу будзе прадстаўлены ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі.

Поделиться:

Читайте также: