Слова маюць экспанаты

Напэўна, не знойдзеш сёння ў Беларусі чалавека, які б не ведаў імя Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка БССР, лаўрэата Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі БССР, Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

Звыш трыццаці гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць раманы, апавяданні, навелы, крытычныя працы, дзённікі, п’есы. Багатая літаратурная спадчына!

Яго творчасць вывучаюць у школах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. На кнігах пісьменніка вырасла не адно пакаленне. Ён атрымаў шырокую вядомасць як тонкі знаўца чалавечай душы, мастак-аналітык эпічнага складу, у творах якога жыве, пераліваецца ўсімі фарбамі народнага беларускага нацыянальнага жыцця на дзіва самабытны, непаўторны свет.

Аб папулярнасці творчасці Івана Паўлавіча Мележа распавядае артэфакт, які захоўваецца ў Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны – гэта рэкламны буклет на падпіску збора твораў Івана Паўлавіча Мележа ў шасці тамах. Буклет падаравала бібліятэцы дачка пісьменніка Ларыса Іванаўна Мележ.

Поделиться:

Читайте также: