Падарунак ад чытачоў Гарадоцкая дзяцячай бібліятэкі
Іван Шамякін – буйны беларускі пісьменнік ХХ–ХХI стагоддзяў, шырока вядомы на радзіме і далёка за яе межамі. Дастаткова назваць такія яго эпічныя палотны, як «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль» і многія іншыя.
Сведкай папулярнасці слыннага пісьменніка-земляка з’яўляецца кніга «Снежныя зімы», падараваная Літаратурнаму музею пісьменнікаў Гомельшчыны дачкой Шамякіна Алесяй Іванаўнай. Чытаная і перачытаная многімі карыстальнікамі Гарадоцкай дзіцячай бібліятэкі, а пасля падараваная Івану Пятровічу Шамякіну як знак вялікай любові і павагі да яго творчасці.








