Заняткі ў Творчай лабараторыі

7 снежня адбыліся чарговыя заняткі ў Творчай лабараторыі Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны. Увазе  навучэнцаў Гомельскага каледжа – філіяла УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» была прапанавана тэматычная экскурсія па Літаратурнаму музею «Вайна ў жыцці і творчасці народных пісьменнікаў Беларусі, ураджэнцаў Гомельшчыны». З вялікай цікавасцю навучэнцы каледжа слухалі аповед аб удзеле Івана Якаўлевіча Навуменкі ў арганізацыі Васілевіцкага падполля, у барацьбе з нямецкімі акупантамі – спачатку ў партызанскім атрадзе, які дзейнічаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці, а затым у радах дзеючай Краснай Арміі; аб творах Івана Якаўлевіча, прысвечаных баявым будням і саратнікам па зброі.

Надоўга запомніцца ім, што свой першы  рассказ  Іван Пятровіч Шамякін напісаў на старонках руска-фінскага слоўніка падчас ваенных дзеянняў на тэрыторыі Фінляндыі, а ў студэнцкай заліковай кніжцы Івана Паўлавіча Мележа, датаванай 1943–1944 гадамі, няма ніводнай адзнакі ніжэй за «5». Вайна застала будучага народнага пісьменніка Івана Мележа на самай граніцы. Давялося адступаць: цяжка, з баямі і вялікімі стратамі. Двойчы пісьменнік быў паранены. Падзеі ваеннага часу адлюстраваны ў яго аповесцях і рамане «Мінскі напрамак».

Увазе гасцей былі прапанаваны ваенныя дзённікі Андрэя Ягоравіча Макаёнка, а таксама рассказ аб удзеле будучага драматурга ў Феадасійска-Керчанскай аперацыі і цяжкім раненні ног. Падзеі таго часу знайшлі ўвасабленне ў пьесах «Трыбунал», «Ворагі» і іншых творах пісьменніка.

Поделиться:

Читайте также: