Залатыя старонкі беларускай класікі
22 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне ў творчай лабараторыі Літаратурнага музея «Залатыя старонкі беларускай класікі», у якім прынялі ўдзел студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Яны з зацікаўленасцю знаёміліся з экспанатамі музея, з вялікай увагай слухалі гісторыі, звязаныя з імі. Здзіўленне і павагу вызвала заліковая кніжка Івана Мележа, дзе няма іншых адзнак, акрамя выдатна. Уразіла Мемарыяльная зала Андрэя Макаёнка, ваенныя дзённікі будучага драматурга. Наогул, наведванне музея пакінула ў нашых гасцей самыя прыемныя ўражанні ад убачанага і пачутага. Студэнты актыўна адказвалі на пытанні вядучых, з задавальненнем прымалі непасрэдны ўдзел у інсцэніроўках урыўкаў п’ес, чыталі ў голас невялічкія тэксты з твораў знакамітых землякоў.