Акцыя «Падары музею экспанат»

Літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны працягвае папаўняцца новымі цікавымі экспанатамі. Галія Ахметаўна Фатыхава – член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза журналістаў, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» – перадала ў дар музею дзве рэпрадукцыі партрэтаў Івана Пятровіча Шамякіна знакамітых беларускіх мастачак Нінэль Шчаснай і  Алы Замай. Дарэнне адбылося ў рамках акцыі, аб’яўленнай да 100-гадовага юбілею вядомага пісьменніка.

 

 

Поделиться:

Читайте также: