Падары музею экспанат

Зусім нядаўна ў межах акцыі «Падары музею экспанат» Літаратурны музей папоўніўся цікавым экспанатам – рэкламным буклетам на падпіску збору твораў Івана Шамякіна ў 6 тамах.

Добра вядома, што творы народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна карысталіся вялікай папулярнасцю сярод прыхільнікаў яго творчасці. Купіць іх было цяжка, бо вельмі хутка яны знікалі з кніжных паліц. Падпіска прымалася ўсімі кнігарнямі падпісных выданняў упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамвыда БССР і Белкаапсаюза, а бібліятэкі афармлялі падпіску праз бібкалектар.

Мы вельмі ўдзячны дачцы пісьменніка Алесі Іванаўне, якая даслала экспанат.

Поделиться:

Читайте также: