Мы гэтай памяці верныя…

Аддзел краязнаўства Гомельскай абласной бібліятэкі да ўвагі гледачоў кінатэатраў імя Калініна і «Кастрычнік» падрыхтаваў дзве кніжныя выставы, прысвечаныя да 80-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Даўно сталі гісторыяй гады ваеннага ліхалецця. Але памяць падказвае нам, як чэрвеньскім ранкам 1941 года, на золку, над гарадамі і сёламі Беларусі пачуліся першыя выбухі бомб. І як запалалі і будынкі, і хаты, і недаспелая збажына, і росныя сенажаці… Усяго праз месяц наш родны Гомель нельга было пазнаць: гарэлі цэлыя кварталы, над горадам кружылі нямецкія самалёты са смяротным грузам.

Больш за месяц горад змагаўся. 20 жніўня фашысты захапілі Гомель і наладзілі  жорсткі тэрор, размясцілі свае шматлікія ваенныя і карныя ўстановы.

Аднак ужо ў перыяд абарончых баёў вялася работа па стварэнню падполля і партызанскіх атрадаў. З першых дзён акупацыі Беларусь стала арэнай бязлітаснай барацьбы патрыётаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Данінай глыбокай павагі да нашых дзядоў і прадзедаў, бацькоў, шчырай падзякай ветэранам сталі дакументальныя нарысы, мемуары, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, мастацкія творы, што былі змешчаны на паліцах выстаў.

 

Поделиться:

Читайте также: