Чарговае пасяджэнне ў Творчай лабараторыі

13 мая адбылося чарговае пасяджэнне ў Творчай лабараторыі Літаратурнага музея. На гэты раз яго ўдзельнікамі сталі навучэнцы аграрна-эканамічнага каледжа. Тэма заняткаў – «Творчыя абрысы знакамітых землякоў: да 100-годдзя з дня нараджэння І. Мележа і І. Шамякіна». Увазе прысутных была прапанавана прэзентацыя аб жыцці і творчасці народных пісьменнікаў-землякоў, кінавіктарына, конкурсы. Заняткі былі дапоўнены ўрыўкамі з мастацкіх кінафільмаў «Людзі на балоце», «Атланты і карыятыды», «Гандлярка і паэт» і інш.

Поделиться:

Читайте также: