Пісьмо да Івана Шамякіна

XX стагоддзе пакінула пасля сябе каштоўную рукапісную спадчыну. У архівах пісьменнікаў, якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны, прадстаўлены ўсе этапы творчасці – ад чарнавых і белавых рукапісных аўтографаў да правак на старонках кніг, на палях сшыткаў, выразак з газет і інш.

Асаблівую цікавасць выклікаюць лісты як саміх пісьменнікаў, так і лісты, адрасаваныя ім. У іх захаваны дух эпохі, хвалюючыя памятныя падзеі, што адбываліся ў краіне і ў жыцці творцаў. Напрыклад, пісьмо з Літаратурнага музея Петруся Броўкі, адрасаванае народнаму пісьменніку Беларусі Івану Пятровічу Шамякіну, распавядае аб тым, што да яго звяртаюцца з просьбай напісаць успаміны пра народнага паэта Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі Петруся Броўку для зборніка ўспамінаў, які планаваўся да выхаду ў свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

 

Поделиться:

Читайте также: