Творчыя абрысы знакамітых землякоў

У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа, яркіх і самабытных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XX стагоддзя.

Іх творчасць з’яўляецца духоўным здабыткам нашага народа. Не адно пакаленне беларусаў вырасла на творах знакамітых землякоў. Шэраг раманаў, аповесцей, апавяданняў, п’ес, артыкулаў… Яны стварылі вобразы, без якіх сёння нельга ўявіць нашу літаратуру.

На Гомельшчыне шануюць памяць слынных землякоў.

Чарговы раз далучыцца да цудоўнай спадчыны творцаў мелі магчымасць студэнты БелДУТа на пасяджэннях у творчай лабараторыі Літаратурнага музея «Творчыя абрысы знакамітых землякоў: да 100-годдзя з дня нараджэння І. Мележа і І. Шамякіна».

Студэнты актыўна і з вялікай зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў кінавіктарынах, конкурсах, адказвалі на пытанні вядучых. Да іх увагі была таксама падрыхтавана прэзентацыя і экскурсія па музейных экспазіцыях.

Поделиться:

Читайте также: