Да Дня роднай мовы

23 лютага ў аддзеле адбылося літаратурнае падарожжа «Са слова пачынаецца Радзіма», прысвечанае Дню роднай мовы.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб тым, што дзякуючы роднай мове працягваюць існаваць традыцыі, менавіта мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Цудоўныя вершы, загадкі, прыказкі і прымаўкі правялі хлопчыкаў і дзяўчынак вясёлымі сцяжынкамі па роднай мове. Весела і займальна прайшлі гульні «Адным словам», «Хто больш», «Літара заблудзілася» і «Перакладчык». Мерапрыемства выклікала ў вучняў пачуцці любові і гордасці за родную мову.

Усе прысутнічыя пазнаёміліся з выставай «Матчын дарунак ад самай калыскі». Яе склалі лепшыя ўзоры найпрыгажэйшай беларускай мовы: зборнікі вершаў, казак, песень, паданняў, прыказак і прымавак.

Поделиться:

Читайте также: