Акцыя «Падары музею экспанат»

Галія Ахметаўна Фатыхава – член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза журналістаў, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» падтрымала акцыю «Падары музею экспанат» і перадала ў Літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны цікавыя здымкі. Яна доўгі час працавала ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Неаднаразова сустракалася з Іванам Пятровічам Шамякіным, нашым знакамітым земляком. На памяць аб тых хвалюючых сустрэчах захаваліся фотаздымкі, якія Галія Ахметаўна беражліва захоўвала ў асабістым архіве. А сёння з гэтымі артэфактамі змогуць пазнаёміцца ўсе наведвальнікі музея.

І. П. Шамякін выступае на мерапрыемстве, прысвечаным 30-годдзю выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Студзень, 1997.

Поделиться:

Читайте также: