Паэтычны відэамарафон «Роднай мовы гук чароўны»

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў.

Матчына мова, родная мова. Менавіта так, шаноўна і ласкава, мы называем гэты бясцэнны духоўны набытак.

«Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ», – сказаў І. Мележ, стагоддзе якога адзначаецца ў гэтым годзе. Менавіта юбілярам Івану Пятровічу Шамякіну і Івану Паўлавічу Мележу прысвячаецца сённяшні паэтычны відэамарафон «Роднай мовы гук чароўны». У іх гонар прагучаць выдатныя вершы.

Гісторыкі сцвярджаюць, што наша мова яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!


У роліку выкарыстана мелодыя «Paul Mauriat – Mama»


У роліку выкарыстана мелодыя «Christina Perri — A Thousand Years»

Поделиться:

Читайте также: