Акцыя «Падары музею экспанат»

«Маналог на кастрышчы» – так называецца зборнік вершаў беларускага паэта Генадзя Пашкова, які даслаў у бібліятэку аўтар у межах акцыі «Падары музею экспанат».

У свой час Генадзь Пашкоў узначальваў выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», дзе неаднаразова сустракаўся з народным пісьменнікам БССР Іванам Пятровічам Шамякіным. Адна з такіх сустрэч натхніла паэта на напісанне верша «Начное акно Шамякіна», прысвечанага Івану Пятровічу. У хуткім часе ўсе жадаючыя змогуць убачыць новы экспанат у экспазіцыі музея.

Поделиться:

Читайте также: