Акцыя «Падары музею экспанат»

15 лютага ў межах акцыі «Падары музею экспанат» Мемарыяльная зала народнага пісьменніка БССР Андрэя Ягоравіча Макаёнка папоўнілася цікавым экспанатам. Даўні сябар бібліятэкі пракурор Гомельскай вобласці Віктар Мікалаевіч Марозаў падараваў музею маркі, выпушчаныя Белпоштай да 100-гадовага юбілею драматурга. Гэты ўнікальны экспанат ужо знайшоў сваё  дастойнае месца ў экспазіцыях музея і прыцягвае ўвагу наведвальнікаў.

Віктар Мікалаевіч Марозаў і Марына Сяргееўна Рафеева

Віктар Мікалаевіч Марозаў і Марына Сяргееўна Рафеева

Поделиться:

Читайте также: