Прапаведнікі духоўнасці і чалавечнасці
Сёлета мы святкуем стогадовы юбілей з дня нараджэння самых знакамітых нашых землякоў, народных пісьменнікаў БССР – Івана Шамякіна і Івана Мележа.
З гэтай нагоды супрацоўнікі агульнай чытальнай залы 11 лютага шчыра запрасілі на літаратурна-музычную вечарыну навучэнцаў аграрна-технічнага ліцэя г. Гомеля. Вядучыя распавядалі пра яскравае жыццё і найбольш знакамітыя творы пісьменнікаў.
У ходзе вечарыны нашы госці таксама ўбачылі ўрывкі з экранізаваных твораў І. Мележа і І. Шамякіна – кінафільмаў «Людзі на балоце» і «Вазьму твой боль».
Яркае і душэўнае выкананне песен Таццяны Дземідзенка ўпрыгожыла мерапрыемства і вызвала глыбокі эмацыянальны водгук у гледачоў.