Урачыстасці на радзіме Івана Паўлавіча Мележа

8 лютага дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі Марына Сяргееўна Рафеева прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў аграгарадку Глінішча Хойніцкага раёна – радзіме народнага пісьменніка БССР, лаўрэата шматлікіх прэмій Івана Паўлавіча Мележа.

Госці імпрэзы, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, усклалі кветкі да бюста майстра слова, наведалі Дом-музей Івана Мележа – сховішча памяці пра нашага выдатнага земляка.

Дырэктар абласной бібліятэкі, выступаючы на сцэне Глінішчанскага Цэнтра вольнага часу на прысвечанай пісьменніку літаратурна-музычнай вечарыне, падкрэсліла ролю бібліятэк у захаванні памяці і папулярызацыі творчай спадчыны пісьменніка, перадала ў дар ад Літаратурнага музея Гомельскай абласной бібліятэкі экспанаты, звязаныя з жыццём і дзейнасцю І. П. Мележа.

Выкарыстаны фотаздымкі Аляксея Герасіменкі.
Фотаздымкі прадастаўлены рэдакцыяй газеты «Гомельская праўда»

Поделиться:

Читайте также: