Пясняр Палесся

Якую трэба мець адданасць
І сэрца сынава, каб так
Любіць палесскі край туманны
І маці бедны андарак.
Пімен Панчанка

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Няма сёння хаты, дзе пабачыў свет пісьменнік, яе спалілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты.

Вёска Глінішча, у якой нарадзіўся іван Мележ

Жыццё сялянскага хлопчыка Івана, як і большасці вясковых дзяцей, праходзіла на ўлонні прыроды. Спачатку былі простыя дзіцячыя гульні, дзе хмызняк, асака, дрэвы хлапечай фантазіяй ператвараліся ў дзіўны, чароўны свет. Бясконцыя лясы і бязмежныя балоты захаплялі сваёй таямнічасцю і хараством, будзілі фантазію.

Хлопчык, акрамя хараства родных краявідаў, убірае ў сябе і тыя маральныя законы, па якіх жылі яго землякі. Прыкладам жыццёвай мудрасці і справядлівасці найперш была маці, Марыя Дзянісаўна. Яна ведала многа песень і любіла спяваць. Гэтая любоў да народных песень перадалася і сыну. З дзяцінства ўсвядоміў Іван Мележ, што жыць без працы нельга. Прыкладам руплівасці, цягавітасці, гаспадарлівасці былі бацькі. На ўсё Глінішча славіліся незвычайным спрытам у працы маці, а бацька, Павел Федаравіч, займаўся яшчэ і бандарствам. З дзяцінства працаваў і Іван. Спачатку пастушком, пазней былі штодзённыя няблізкія кіламетры ў школу, адначасова праца на полі, у лесе, на лузе.

Вялікую ролю ў духоўным сталенні Івана Мележа адыграла настаўніца Праскоўя Андрэеўна Дашко. Светлы воблік першай настаўніцы паслужыў Мележу правобразам Параскі ў кнігах «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань». У школе Іван захапіўся літаратурай. Любімымі яго пісьменнікамі сталі Я. Купала, А. Пушкін, К. Крапіва, Н. Някрасаў і іншыя, юнак нават перапісваў творы гэтых аўтараў у запаветны сшытак. Гэты факт падштурхнуў да напісання ўласных твораў, якія ён пачаў пасылаць у розныя рэдакцыі. Яго вершы будуць апублікаваны пазней, калі Іван Мележ скончыць Хойніцкую дзесяцігодку. Школу ён скончыў з залатым медалём і спрабуе паступіць у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. Пасля няўдачы вяртаецца ў Хойнікі і пачынае працаваць інструктарам райкама камсамола. У вольны час юнак пісаў. У 1939 г. ў газеце «Чырвоная змена» быў апублікаваны першы верш «Радзіме». Праз некаторы час у рэспубліканскім друку з’явілася яшчэ некалькі яго твораў. У тым жа годзе Іван Мележ стаў студэнтам Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію, служыў на Украіне, удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны.

Іван Мележ у гады Вялікай Айчыннай вайны

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Іван Мележ на фронце. У франтавых умовах ён вёў дзённік. Пазней мастак слова не раз будзе падкрэсліваць, што з гэтых запісаў, па сутнасці, пачалася яго творчая праца як празаіка. У 1969 г. быў апублікаваны гэты дзённік «У пачатку вайны». Асобным выданнем ваенны дзённік Мележа пабачыў свет пасля смерці пісьменніка пад назвай «Першая кніга». У чэрвені 1942 г. пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 г. – у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі. Скончыў у 1945 г. ужо ў Мінску. У 1944 г. у газеце «Звязда» было апублікавана першае апавяданне Івана Мележа «Сустрэча». Пасля заканчэння ўніверсітэту паступае ў аспірантуру. Але замест навуковай працы напісаў шэраг апавяданняў, якія склалі яго першую кнігу «У завіруху» (1946).

Памяць вайны была вельмі моцнай у пісьменніка, былога салдата. Яна клікала расказаць пра перажытае. У 1947 г. Іван Мележ пачаў працаваць над вялікім эпічным палатном – раманам «Мінскі напрамак».

Іван Шамякін, Іван Мележ, П. М. Машэраў, Міхась Лынькоў
18 чэрвеня 1972 г.

Аповесці, нарысы, п’есы Мележа гэтых гадоў вызначаюцца жанравай і стылёвай разнастайнасцю. Пазней ён ацаніў гэты перыяд як пошукі самога сябе, як імкненне асэнсаваць зробленае, знайсці свой твар, выпрацаваць свой стыль. Пісьменнік выношваў задуму свайго самага значнага твора – трылогіі «Палеская хроніка», працаваць над якой пачаў з сярэдзіны 50-х гадоў. У 1961 г. быў апублікаваны раман «Людзі на балоце». У 1962 г. твор быў адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Якуба Коласа. Другая кніга «Палескай хронікі» – «Подых навальніцы» – пабачыла свет у 1965 г. У 1972 г. за гэтыя кнігі Івану Мележу была прысуджана Ленінская прэмія. У канцы 60-х і ў 70-я гады пісьменнік працягваў працу над трэцяй кнігай задуманага цыкла «Завеі, снежань», якая была надрукавана ў 1976 г. У накідах засталіся яшчэ два творы з «Палескай хронікі» – «За асакою – бераг», «Праўда вясны».

Помнік народнаму пісьменніку Івану Мележу, усталяваны на яго магіле
на Усходніх могілках у Мінску

Пісьменнік таксама выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. З 1966 г. – сакратар, а ў 1971–1974 гг. – намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967–1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, сябрам Сусветнага Савета Міру, сябрам СП СССР з 1945 г. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1972). Іван Паўлавіч Мележ з’яўляўся лаурэатам Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).

Здароўе пісьменніка горшылася. Ён, мусіць, разумеў, што лёс яму адмераў няшмат часу, і працаваў асабліва напружана. Івану Мележу вельмі хацелася завяршыць «Палескую хроніку». Не ўдалося рэалізаваць задуманае нават пры такой напружанай працы. 9 жніўня 1976 г. Івана Мележа не стала.

Выданні твораў Івана Паўлавіча Мележа

Мележ, І. П. Збор твораў : у 10 т. Т. 1 / Iван Паўлавiч Мележ. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1984. – 542 с.

ББК 84(4БЕИ)6
Отдел абонемента 688966, 691885, 882665 и 908129
Отдел хранения основного фонда 993164

Мележ, І. П. Збор твораў : у 6 т. / Іван Мележ. – Мінск : Беларусь, 1969–1971.
Т. 1 : Ваенны дзённік. Апавяданні. Аповесці / [заўвагі Ф. Куляшова]. – 1969. – 413, [2] с.

ББК 84(4Беi)6
Отдел абонемента 862362
Отдел краеведения 265894

Мележ, I. П. Выбраныя творы / Iван Паўлавiч Мележ ; уклад., прадм. i камент. С. Андраюка. – Мінск : Беллiтфонд, 2001. – 576 с. – (Беларускi кнiгазбор. Сер. 1. Маст. лiт-ра).

ББК 84(4БЕИ)6
Отдел абонемента 992154 и 992155
Отдел краеведения 992153

Мележ, І. П. Жыццёвыя клопаты : артыкулы, эсэ / I. П. Мележ. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1975. – 591 с.

УДК 8С(БЕЛ) ББК 83.3(4БЕЛ)
Отдел абонемента 454273 и 454274
Отдел краеведения 453460
Отдел хранения основного фонда 470259

У кнізе сабраны артыкулы і выступленні народнага пісьменніка Беларусі за 25 год (1948–1974) творчай дзейнасці. Гэта і нарысы, і публіцыстычныя выступленні, і артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру.

Мележ, I. П. Завеi, снежань : раман з «Палескай хронiкi» : для старэйшага школьнага ўзросту / Iван Паўлавiч Мележ. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 262 с. – (Бiблiятэка школьнiка).

ББК 84(4БЕИ)6
Отдел абонемента 1022659
Отдел краеведения 1022459

Мележ, І. П. Людзі на балоце : раман з «Палескай хронікі» / І. П. Мележ ; прадмова С. Андраюка. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 446 с. – (Бібліятэка школьніка).

ББК 84(4БЕИ)6
Отдел абонемента 1022660 и 1\17770
Отдел краеведения 1020857

Мележ, І. П. Мінскі напрамак : раман у 3 кн. / Іван Мележ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 497, [2] с.

ББК 84(4Беи)6-4
Отдел абонемента 789804 и 789805

Мележ, І. П. Першая кніга : дзённiкi, сшыткi, з запiсных кнiжак / Іван Мележ. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1977. – 271 с.

ББК 84(4Беи)6
Отдел абонемента 527117, 596121 и 789726
Отдел краеведения 525164

Гэта сапраўды самая першая кніга пістменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мележам. Дзеннікі і запісныя кніжккі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае, – хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг.

Мележ, I. П. Подых навальнiцы : раман з «Палескай хронікі» : для старэйшага школьнага ўзросту / Iван Паўлавiч Мележ. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 558 с. – (Бібліятэка школьніка).

ББК 84(4БЕИ)6
Отдел абонемента 1022661
Отдел краеведения 1021732

Мележ, И. П. Жизненные заботы : статьи, этюды, интервью / И. П. Мележ ; пер. с белорус. – Москва : Советский писатель, 1980. – 384 с.

УДК 8С(Бел)
Отдел краеведения 610559

Мележ, И. П. Люди на балоте. Дыхание грозы / И. П. Мележ ; пер. с белорус. – Москва : Советский писатель, 1970. – 784 с.

УДК С(Бел) ББК 84(4БЕИ)6
Отдел краеведения 281043

Мележ, И. П. Метели, декабрь : роман из «Полесской хроники» / И. П. Мележ ; пер. с бел. Д. Ковалёва, Т. Золотоухиной ; худ. И. Бронников. – Москва : Известия, 1987. – 378с. – (Библиотека «Дружбы народов»).

УДК С(БЕЛ)2 ББК 84(4БЕИ)6
Отдел абонемента 775319, 767571 и  963517

Мележ, И. П. Минское направление / И. П. Мележ ; пер. с бел. Л. Раковского. – Минск : Госиздат БССР, 1963. – 696 с.

УДК С(БЕЛ)2 ББК 84(4БЕИ)6
Отдел абонемента 181154

Мележ, И. П. Первая книга : дневники, тетради, из записных книжек : для ст. шк. возраста / И. П. Мележ. – Минск : Юнацтва, 1984. – 72 с.

ББК 84(4Беи)6-44
Отдел абонемента 698291, 788900, 788899

У гэтай кнізе, па сведчанні самога аўтара, «німа нічога выдуманнага», яе склалі дзеннікі і запісныя кніжкі 1941 і 1942 гадоў, якія пісаў Іван Мележ, тады дваццацігадовы лейтэнант непасрэдна на фронце і ў шпіталях.

Мележ, І. П. Людзі на балоце [Электронны рэсурс] : [раман] / Іван Мележ ; чытае Андрэй Каляда. – Мінск : БелТонМедыа, [2007]. – 1 гук. дыск (10 гадзін).

ББК 84(4БЕИ)6
Отдел абонемента 15\146
Отдел краеведения 15\147

Мележ, І. П. Подых навальніцы [Электронны рэсурс] : [раман] / Іван Мележ ; чытае Андрэй Каляда. – Мінск : БелТонМедыа, [2007]. – 2 гук. дыска (26 гадзін 50 хвіл.).

ББК 84(4БЕИ)6
Отдел абонемента 15\149
Отдел краеведения 15\148

Кнігі аб жыцці і творчасці Івана Паўлавіча Мележа

Бугаёў, Д. Я. Вернасць прызванню : творчая iндывiдуальнасць I. Мележа / Д. Я. Бугаёу. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1977. – 239 с.

ББК 8С(БЕЛ)2 ББК 83.3(4БЕЛ)6-8
Отдел абонемента 530880
Отдел краеведения 525178 и 830561

У кнізе даследуецца жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка БССР.

Гнiламёдаў, У. В. Iван Мележ : нарыс жыцця i творчасцi : для старэйшага школьнага ўзросту / У. В. Гніламёдаў. – Мінск : Народная асвета, 1984. – 128 с. – (Народныя пiсьменнiкi БССР).

ББК 8С(БЕЛ)2 ББК 83.3(4БЕЛ)6-8
Отдел абонемента 701948 и 862069
Отдел краеведения 700003
Отдел хранения основного фонда 701951 и 701950

Аўтар манаграфіі знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа, аналізуе найбольш значныя творы, раскрывае своеасаблівасць яго таленту, вытокі творчасці.

Дзівасіл : Хойнікшчына літаратурная / [укладанне А. Марціновіча ; аўтар прадмовы А. Бічан]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 397, [1] с., [8] л. каляр. іл. – (Беларусь літаратурная).

ББК 84(4Беи)6
Отдел абонемента 1\60885
Отдел краеведения 1\15210

Адзін з выпускаў серыі «Беларусь літаратурная» прысвечаны Хойніцкаму краю, ураджэнцам якога з’яўляецца народны пісьменнік БССР І. П. Мележ.

Зборнік навуковых матэрыялаў, прысвечаных 75-годдзю і 130-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч / навук. рэд. В. Я. Ляшук, У. А. Сенькавец. – Брэст : БДУ, 1999. – 124 с.

ББК 83.3(4Беи)-8
Отдел краеведения 926263
Зборнік складаюць навуковыя артыкулы, якія разглядаюць шматграннасць творчасці І. П. Мележа.

Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасцi пiсьменнiка : Iван Мележ у школе : дапаможнiк для настаўнiкаў агульнаадукацыйных устаноў / В. Я. Ляшук. – Мінск : Аверсэв, 2002. – 191 с.

ББК 74.268.3БЕИ ББК 83.3(4БЕЛ)6-8
Отдел краеведения 987151

У дапаможніку даецца сістэма ўрокаў па творы і тэме, апісваюцца творы па дзвюх праграмах, па якіх працуюць сучасныя школы. Настаўнікам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ краіны прапануецца асобасна-арыентаваная методыка правядзення ўрокаў. Творы І. Мележа аналізуюцца з ухілам на іх агульначалавечы змест і на выяўленне аўтарскай пазіцыі.

Ляшук, В. Я. Іван Мележ у школе : дапаможнік для настаўніка / В. Я. Ляшук. – Мінск : Народная асвета, 1981. – 125 с.

УДК 8С(Бел) ББК 83.3(4Беи)6-8
Отдел краеведения 611099
Отдел хранения основного фонда 611092

Падрабязна анілізуецца раман «Людзі на балоце», даюцца парады па правядзенню ўрокаў, пытанні для гутарак, тэмы сачыненняў.

Сказ об Иване Мележе / А. М. Адамович. – Минск : Беларусь, 1984. – 63 с.

УДК 8С(Бел) ББК 83.3(4Беи)6-8
Отдел краеведения 700275
Отдел хранения основного фонда 704778

Кніга-альбом адлюстроўвае асноўныя этапы біяграфіі і творчага лёсу славутага пісьменніка Беларусі. Выданне багата ілюстравана. Прызначана для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.

Смыкоўская, В. І. Творчая канцэпцыя пісьменніка. Задума і яе мастацкае ўвасабленне ў «Палескай хроніцы» І. Мележа / В. І. Смыкоўская. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1976. – 112 с.

УДК 8Бел2 ББК 83.3(4Беи)6-8
Отдел краеведения 479477

Кніга прысвечана вывучэнню творчай канцэпцыі І. Мележа ў дылогіі «Палеская хроніка». Аўтар уводзіць чытача ў складаны свет мележаўскіх ідэй і вобразаў, у творчую лабараторыю пісьменніка, аналізуе асаблівасці мастацкай структуры рамана, вызначае непаўторнасць і арыгінальнасць мыслення празаіка.

Успаміны пра Івана Мележа : зборнік артыкулаў / Л. Я. Пятрова-Мележ. – Міннск : Мастацкая лiтаратура, 1982. – 415 с.

УДК 8С(Бел) ББК 83.3(4Беи)6-8
Отдел абонемента 862681, 876407 и 640269
Отдел краеведения 640270
Отдел хранения основного фонда 641100

Кнігу склалі ўспаміны тых, кто блізка ведаў Івана Мележа. Ён паўстае ў жывым абліччы чалавека вялікага таленту і мужнасці, высокага грамадзянскага сумлення і выключнай чалавечай абаяльнасці.

Кулешов, Ф. И. Иван Мележ. Очерк творчества / Ф. И. Кулешов. – Москва : Советский писатель, 1971. – 192 с.

ББК 83.3(4БЕЛ)6-8 ББК 84
Отдел абонемента 326445 и 327104
Отдел краеведения 325930

Одна из первых критических работ на русском языке, посвящённых жизни и творчеству И. П. Мележа.

Кулешов, Ф. И. Подвиг художника : литературный путь И. Мележа / Ф. И. Кулешов. – 2-е изд., доп. и перераб. – Минск : Изд-во БГУ, 1982. – 224 с.

ББК 83.3(4Беи)6-8
Отдел абонемента 649677, 797599, 8622281, 932712, 963244
Отдел краеведения 649067
Отдел хранения основного фонда 650530

В книге представлен целостный обзор жизни и литературно-художественного творчества лауреата Ленинской премии, народного писателя БССР.

Мележ, І. Туманы над багнаю [Электронны рэсурс] / Іван Мележ. – Мінск : Белорусский видеоцентр, 2009. – 1 электрон. апт. дыск (DVD-R) (26 хвіл.)

ББК 83.3(4БЕЛ)6-8
Отдел краеведения 15\289

Хранікальна-дакументальны фільм зняты на аснове летапісных матэрыялаў, а таксама ўспамінаў сяброў, унікальных фатаграфій, кадраў з фільмаў, знятых па яго творах.

Артыкулы пра жыццё і творчасць Івана Паўлавіча Мележа ў перыядычных выданнях

  1. Акуліч, А. М. Вывучэнне «Палескай хронікі» Івана Мележа : (тэставае заданне, 10-ты клас) / А. М. Акуліч // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2017. – № 2. – С. 29–30.
  2. Аляшкевіч, Т. А. Дэталь-лейтматыў у трылогіі І. Мележа «Палеская хроніка» / Т. А. Аляшкевіч, Н. В. Шмігера // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. – 2020. – № 4. – С. 85–89.
  3. Астапчук, А. М. Стылістычныя асаблівасці ранняй прозы Івана Мележа і іх адлюстраванне ў перакладах на рускую мову / Алена Астапчук // Роднае слова. – 2010. – № 8. – С. 51–
  4. Бароўка, В. Ю. «Палеская хроніка» Івана Мележа ў літаратуразнаўчым асэнсаванні / Ванда Бароўка // Роднае слова. – 2016. – № 2. – С. 3–6.
  5. Брынина, Е. С. Поэтика художественной детали в трилогии Мележа «Полесская хроника» / Е. С. Брынина // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. – 2020. – № 2. – С. 14–17.
  6. Брынина, Е. С. Функционирование основных мотивов в трилогии И. Мележа «Полесская хроника» и романе С. И. Виткевича «Прощание с осенью» / Е. С. Брынина, И. А. Михалевич // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія = Vesnik Hrodzenskaha Dziarzhaunaha Universiteta Imia Ianki Kupaly. Seryia 3. Filalohiia. Pedahohika. Psikhalohiia. – 2020. – Т. 10, № 3. – С. 13–20.
  7. Бурдзялёва, І. А. Матыў загубленага эдэму ў «Палескай хроніцы» І. Мележа і рамане «Неруш» В. Казько / І. А. Бурдзялёва // Вестник Минского государственного лингвистического университета. Серия 1, Филология. – 2013. – № 2 (63). – С.95–103.
  8. Варанько, К. Д. Ён жыў літаратурай : [да 85-годдзя з дня нараджэння І. Мележа] / К. Дз. Варанько // Веснік адукацыі. – 2006. – № 2. – С. 66–68.
  9. Галоўка, С. А. Подзвіг Івана Мележа : накіды да творчага партрэта народнага пісьменніка Беларусі / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. – 2016. – № 3. – С. 32–38.
  10. Ганчарова, І. А. Свет кахання ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце» : (урок у 10-м класе) / І. А. Ганчарова // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2019. – № 10. – С. 9–13.
  11. Гарадніцкі, Я. А. Персанажная намінацыя ў мастацкай сістэме «Палескай хронікі» Івана Мележа / Я. А. Гарадніцкі // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Серыя 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2008. – № 3. – С. 77–80.
  12. Генаш, В. С. Будзе Мележа голас гучаць : сцэнарый лiтаратурна-музычнай кампазiцыi /В. С. Генаш // Беларуская мова і літаратура. – 2001– № 1. – С. 12–21.
  13. Гніламёдаў, У. В. Пісьменнік, які любіў своіх герояў / Уладзімір Гніламёдаў // Полымя. – 2016. – № 2. – С. 114–120.
  14. Гніламёдаў, У. В. Талант эпічны, эпічнасць мыслення / Уладзімір Гніламёдаў // Белая вежа. – 2016. – № 8. – С. 7–14.
  15. Гулецкая, Г. М. Жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа : (10-ы клас) / Г. М. Гулецкая // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2015. – № 1. – С. 32–36.
  16. Дайліда, В. Сэрца Івана Мележа : [жыццё і творчасць І. Мележа ] / В. Дайліда // Полымя. – 2005. – № 10. – С. 203–211.
  17. Дзеравяга, Т. Урок па рамане «Людзі на балоце» Івана Мележа / Т. Дзеравяга // Роднае слова. – 2006. – № – С. 47–48.
  18. Журавлёв, В. Образ времени в романах Ивана Мележа / Василь Журавлёв // Неман. – 2004. – № 12. – С. 149–161.
  19. Иоскевич, М. М. Функции «чужого» в романе И. Мележа «Люди на болоте» / М. М. Иоскевич // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. – 2015. – № 1. – С. 125–129.
  20. Казлова, В. Універсітэцкі шлях Івана Паўлавіча Мележа / Вольга Казлова // Полымя. – 2006. – № – С. 166–173.
  21. Кійко, В. У. «Якія вочы мне дало каханне! Але… спярша душу яму аддаў…» : псіхалогія кахання ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце» / В. У. Кійко // Народная Асвета. – 2006. – № 1. – С. 86–88.
  22. Коваленко, В. «Искусство должно быть мужественным…» : перечитывая дневники и записные книжки И. Мележа / В. Коваленко // Всемирная литература. – 2000. – № 2. – С. 133–143.
  23. Кошчыц, С. Вялікі свет малых Куранёў: раман «Людзі на балоце» Івана Мележа : урок беларускай літаратуры (10 клас) / Святлана Кошчыц // Роднае слова. – 2019. – № 2. – С. 61–63.
  24. Кудравец, А. П. С Иваном Мележем : штрихи к портрету / А. П. Кудравец // Неман. – 2001. – № 2. – С. 172–183.
  25. Мележ, Л. Некалькі згадак пра тату / Л. Мележ // Полымя. – 2020. – № 5. – С. 128–132.
  26. Палякова, Т. Вывучэнне «Палескай хронікі» Івана Мележа у XI класе / Т. Палякова // Беларуская мова і літаратура. – 2004. – № 1. – С. 49–55.
  27. Палякова, Т. Вясельны абрад на Палессі : сцэны вяселля у рамане «Людэі на балоце» Івана Мележа / Т. Палякова // Роднае слова. – 2003. – № – С. 104–107.
  28. Палякова, Т. В. Нацыянальны характар у прозе Івана Мележа / Т. В. Палякова // Известия ГГУ им. Ф. Скорины. – 2006. – № 1. – С. 49–65.
  29. Палякова, Т. Г. Творчасць Iвана Мележа ў VIII класе / Т. Г. Палякова // Беларуская мова і літаратура. – 2002. – № – С. 62–78.
  30. Палякова, Т. В. Увасабленне нацыянальнага характару ў «Палескай хроніцы» І. Мележа : 11 клас / Т. В. Палякова // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 6. – С. 36–40.
  31. Паўлавец, Д. Д. Вывучэнне «Палескай хронікі» І. Мележа: краязнаўчы аспект / Д. Д. Паўлавец // Беларуская мова і літаратура. – 2012. – № 11. – С. 49–52.
  32. Петрашкевіч, М. Словы пра палешукоў : гульня для вучняў старшых класаў па матывах «Палескай хронікі» Івана Мележа / Марына Петрашкевіч // Роднае слова. – 2014. – № 9. – С. 63–65.
  33. Петрова-Мележ, Л. Начало пути: по страницам дневников и писем / Л. Петрова-Мележ // Неман. – 2010. – № 7. – С. 150–163.
  34. Сабалеўская, Н. Маналогі і дыялогі Ганны і Яўхіма ў сітуацыях эмацыянальнага напружання : па рамане «Людзі на балоце» Івана Мележа / Наталля Сабалеўская // Роднае слова. – 2009. – № 12. – С. 37–40.
  35. Сінькевіч, Л. А. «Агні кахання. Ці вечныя яны?»: любоўны трыкутнік у рамане І. Мележа «Людзі на балоце» : (Х клас) / Л. А. Сінькевіч // Беларуская мова і літаратура. – 2012. – № 4. – С. 16–20.
  36. Сматрыцкая, Т. «Буў ты ў мяне адзін!..» : асаблівасці мовы герояў «Палескай хронікі» Івана Мележа / Таццяна Сматрыцкая // Роднае слова. – 2007. – № 12. – С. 21–23.
  37. Сматрыцкая, Т. Лёс мастака ў таталітарным грамадстве: вобраз Алеся Маёвага ў рамане «Подых навальніцы» Івана Мележа / Таццяна Сматрыцкая // Роднае слова. – 2007. – № – С. 6–7.
  38. Сматрыцкая, Т. «Сэрца білася так гулка…»: каханне ў жыцці герояў «Палесскай хронікі» Івана Мележа / Таццяна Сматрыцкая // Роднае слова. – 2007. – № 10. – С. 7–10.
  39. Смыкоўская, В. Вялікі дар нашчадкам : [урокі жыцця Івана Мележа] / Валянціна Смыкоўская // Роднае слова. – 2006. – № 2. – С. 96–97.
  40. Старасціна, Г. М. Пераклад стылістычна маркіраванай лексікі з раманаў І. Мележа «Людзі на балоце», «Завеі, снежань» на нямецкую мову / Г. М. Старасціна // Веснік Магілеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. – 2008. – № 2–3. – С. 115–121.
  41. Струкаў, В. Мянушка ў мове раманаў Івана Мележа / В. Струкаў // Роднае слова. – – № 6. – С. 22–24.
  42. Струкаў, В. В. «Палеская хроніка» Івана Мележа: прозвішчы з падтэкстам / В. В. Струкаў // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 6. – С. 40 –44.
  43. Турбина Л. «Люди на болоте» Ивана Мележа : философия экологии / Л. Турбина // Всемирная литература. – 2000. – № 2. – С. 144–150.
  44. Чарнышова, А. М. Моўная рэпрэзентацыя сімптаматычных жэстаў у беларускім мастацкім тэксце (на матэрыяле трылогіі І. Мележа «Палеская хроніка») / А. М. Чарнышова // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія = Vesnik Hrodzenskaha Dziarzhaunaha Universiteta Imia Ianki Kupaly. Seryia 3, Filalohiia. Pedahohika. Psikhalohiia. – 2017. – Т. 7, № 2. – С. 44–50.
  45. Шур, В. В. Малая радзіма ў творчасці Івана Мележа / Васіль Шур // Роднае слова. – 2018. – № 12. – С. 36–38.
  46. Якавенка, Н. В. Спецыфіка мастацкага мадэлявання твора сродкамі іншай мовы (на прыкладзе перакладаў рамана І. Мележа «Мінскі напрамак») / Н. В. Якавенка // Доклады НАН Беларуси. – 2014. – № 6. – С. 112–117.
  47. Ярашэвіч, Т Чароўная рамантыка першага кахання і суровая праўда жыцця : абагульняльны ўрок па рамане «Людзі на балоце» Івана Мележа. 12 клас / Т. Ярашэвіч // Роднае слова. – – № 11. – С. 45–47.

Іван Мележ змог сваей творчасцю не проста крануць, а нават ускалыхнуць душы чытачоў. Ён заўседы застаецца побач з народам і свеціць яму з нябесаў незгасальнай зоркай, застаецца геніем свайго часу…

Зямліцы роднай ён так шмат аддаў
Крыві, здароўя, таленту і працы,
Што забіраць яго ад ніў і траў
Яна, матуля, не магла спяшацца.
Не веру я бязлітаснай жарстве,
Што холадам магільным ён рукі коле.
Генадзь Бураўкін

Падрыхтавала:
вядучы бібліятэкар Алена Гардзейчык

Поделиться:

Читайте также: